Макей: У бліжэйшы час плануюцца візіты высокапастаўленых дзеячоў ЕС

Макей: У бліжэйшы час плануюцца візіты высокапастаўленых дзеячоў ЕС

У бліжэйшы час плануюцца візіты ў Беларусь высокапастаўленых дзеячоў Еўрасаюза. Пра гэта БЕЛТА паведаміў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. Пра тое, якія пытанні будуць абмяркоўвацца, ён нічога не сказаў. Напярэдадні ў СМІ з’явілася інфармацыя, што Беларусь атрымала запрашэнне на саміт “Усходняга партнёрства”, які мусіць адбыцца 24 лістапада ў Бруселі. І кіраўніцтва ЕС не супраць пабачыць там Аляксандра Лукашэнку (як вядома, на мінулым саміце нашу краіну прадстаўляў Макей).

Уладзімір Макей пацвердзіў, што Беларусі накіравалі запрашэнне на саміт. Рашэнне аб узроўні ўдзелу нашай краіны ў гэтым мерапрыемстве будзе прынята “у свой час”. “Натуральна, мы будзем аналізаваць усе абставіны”, — сказаў міністр замежных спраў. Можна меркаваць, што шмат будуць значыць вынікі візіту ў Беларусь прадстаўнікоў ЕС.

Макей: У бліжэйшы час плануюцца візіты высокапастаўленых дзеячоў ЕС
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі