Махляр з Бярозы гандляваў неіснуючай мэбляй, калі быў пад следствам

Махляр з Бярозы гандляваў неіснуючай мэбляй, калі быў пад следствам

34-гадовы жыхар Бярозы гандляваў у інтэрнэце неіснуючай мэбляй, пакуль быў пад следствам. Гісторыя пачалася з таго, што ў ліспатадзе 2015 года на мужчыну завялі крымінальную справу за махлярства — ён падмануў людзей на 60 тысяч долараў.

Зламыснік знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і вырашыў разлічыцца са сваімі ахвярамі да суда. Але спросаб зарабіць грошы ён выбраў несумленны: на адным з сайтаў размясціў абвестку аб продажы хатняй тэхнікі і мяккай мэблі. Фотаздымкі тавараў, якія не было, ён браў у інтэрнэце, у пакупнікоў прасіў пералічыць на тэлефон перадаплату — 50-100% ад кошту. А каб яму паверылі, дасылаў свій здымак і пашпартныя дадзеныя.

Але гэта было не ўсё: атрыманыя грошы мужчына пераводзіў на рахунак букмекерскай канторы і спадзяваўся зарабіць на стаўках, каб за гэты кошт разлічыцца з пацярпелымі. Аднак стаўкі не далі чаканага прыбытку, а мужчыну затрымалі супрацоўнікі Партызанскага РУУС сталіцы — толькі ў Мінску на яго напісалі 11 заяваў. Вядома, што сярод пацярпелых ёсць прадстаўнікі розных рэгіёнаў краіны.

У траўні няўдалы гандляр і гулец на стаўках быў асуджаны на тры гады зняволення і цяпер знаходзіцца ў калоніі. Праваахоўнікі вызначаюць іншых пацярпелых ад яго дзейнасці, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі