Махляр падзарабляў продажам вогнетушыцеляў

Супрацоўнікі сталічнай міліцыі затрымалі ў Маскоўскім раёне Мінску 32-гадовага мужчыну, якога падазраюць у махлярстве, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны. Затрыманы раней ужо меў праблемы з законам, але ж высноваў не зрабіў. Ён займеў фальшывае пасведчанне інспектара пажарнага нагляду і пайшоў па ўстановах Маскоўскага раёну — нібыта правяраць наяўнасць вогнетушыцеляў. Калі гэтага прыстасавання не было, альбо калі парушаўся тэрмін яго эксплуатацыі, махляр прадаваў сродак для тушэння пажару. Ён браў на месцы 50 тысяч рублёў за адзін вогнетушыцель і болей інспектара ніхто не бачыў. Пакуль выявілі 8 арганізацыяў, якія махляр падмануў такім спосабам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі