Магілёўскія актывісты прымушаюць дэпутатаў працаваць

Магілёўскія актывісты ў межах кампаніі “Дэпутат, працуй!” дамагліся таго, што на сайце Магілёўскага аблвыканкаму з’явіўся графік прыёму грамадзянаў дэпутатамі абласнога савета, паведамляе БелаПАН. Актывісты кампаніі пасля няўдалых спробаў трапіць на прыём да дэпутатаў абласнога савету звярнуліся 13 верасня з афіцыйным запытам да яго старшыні Ўладзіміра Панцюхова з просьбай растлумачыць, ці існуе ў народных абраннікаў графік прыёму.

30 верасня прыйшоў адказ, што графік апублікаваны на сайце і даступны ўсім.

Кампанія па маніторынгу дзейнасці мясцовых дэпутатаў “Дэпутат, працуй!”, якую арганізавалі сябры аргкамітэту па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу, стартавала напрыканцы жніўня і разлічаная на два месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі