Магілёўскі суд ацаніў жыццё журналіста Вадзіма Аршынскага ў 30 мільёнаў

Яны збіраюцца павялічыць суму кампенсацыі праз Магілёўскі абласны суд. Вадзім Аршынскі трагічна загінуў 2 лютага 2010 года ў выніку абрушэння драўлянага навесу над пад’ездам свайго дома. Следчыя высветлілі, што абрушэнне адбылося не ў выніку рамонтных работ, якое праводзіла ЖЭУ Ленінскага раёна Магілёва, а праз вялікую масу снега, што скапілася на навесе.

ЖЭУ Ленінскага раёна толькі часткова прызнала сваю віну, аднак па выніках следства стала вядома, што абрушэнне адбылося праз безадказнае стаўленне службовых асобаў да сваіх абавязкаў – ніхто не разлічваў нагрузкі, якія можа вытрымаць збудаваная рамонтнікамі канструкцыя.

У выніку адказнасць панёс толькі дырэктар ЖЭУ Осінцаў. Яму была вынесеная афіцыйная вымова. З заяўленых пазоўнікам Міхаілам Аршынскім, сынам загінулага журналіста, 500 мільёнаў рублёў у якасці маральнай кампенсацыі за смерць бацькі суддзя пастанавіў выплаціць толькі 30 мільёнаў рублёў.

Вадзім Аршынскі доўгі час працаваў відэааператарам. Супрацоўнічаў з незалежным тэлеканалам “Белсат”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі