Магілёўцу зламалі нос, калі ён з жонкай выбіраў вазок для дзіцяці

Магілёўцу зламалі нос, калі ён з жонкай выбіраў вазок для дзіцяці

32-гадовы магілёвец стаў ахвярай неабгрунтаванага нападу на мясцовым Віленскім рынку, калі разам з жонкай выбіраў вазок для дзіцяці.

Як пішуць "Магілёўскія ведамасці", па рынку разам з сябрам гуляў 37-гадовы ліцейшчык мясцовага прадпрыемства. У нейкі момант ён заявіў прыяцелю: “Глядзі, як я магу”. Пасля гэтага падбег да незнаёмага мужчыны і ўдарыў яго ў твар.

Ад удару пацярпелы атрымаў закрыты пералом костак носа. Зламысніка затрымалі. На яго могуць пачаць крымінальную справу за хуліганства. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі