Маці Вольгі Класкоўскай спрабуе вярнуць унука Адама ў Беларусь

“Я звярнулася да Астахава з просьбай дапамагчы вярнуць дзіця, якое ў Вольгі незаконна адабрала шведская дзяржава. Я змагаюся і за незаконна асуджаную дачку, і за ўнука. Я вельмі разлічваю на міжнародны досвед Паўла Астахава, на яго аўтарытэт”, — заявіла БелаПАН Людміла Класкоўская.

У сваім звароце да Астахава яна ў прыватнасці адзначае: “Груднога сына Адама адабралі па-фашысцку на вачах у старэйшай дачкі Вольгі Міраславы. Гэты факт я лічу беспрэцэдэнтным у дачыненні маці і дзяцей, які здзейснілі шведскія спецслужбы і сацыяльныя службы”.

Вольга Класкоўская некалькі год жыла ў Швецыі. У 2011 годзе яна вярнулася ў Беларусь з-за сямейных праблем, але неўзабаве зноў вярнулася ў Швецыю, дзе выйшла замуж за мясцовага жыхара, а ў ліпені 2012 года нарадзіла сына. Дакументы на атрыманне віду на жыхарства ў Швецыі яна падавала двойчы: пасля рэгістрацыі шлюбу і пасля нараджэння дзіця. У канцы студзеня 2013 года шведскія ўлады адмовілі ёй у атрыманні віду на жыхарства і прынялі рашэнне пра яе дэпартацыю без права абскарджвання.

6 лютага 2013 года сацыяльныя службы Швецыі забралі ў Класкоўскай малалетняе дзіця ў сувязі з тым, што яна не мае віду на жыхарства і не можа забяспечыць сыну нармальныя ўмовы пражывання. Дзіця перадалі яго бацьку. Старэйшая дачка Класкоўскай таксама падлягала дэпартацыі і цяпер яна жыве са сваім бацькам.

23 жніўня 2013 года Стакгольмскі суд прызнаў Вольгу Класкоўскую вінаватай у замаху на забойства былога мужа Гёкая Безгіна. Жанчыну асудзілі на восем гадоў турмы. Яна таксама абавязаная выплаціць Безгіну грашовую кампенсацыю ў 110 тысяч шведскіх крон. 5 лістапада апеляцыйны суд скараціў тэрмін турэмнага зняволення да сямі год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі