Люцына Халіп: Я ганаруся Ірынай

"Гэта была чысцюткая змова, чысцюткі сцэнар, які быў скіраваны на дзяржаўны пераварот, на захоп улады ў краіне узброеным шляхам", — ахарактарызаваў сёння падзеі 19 снежня кіраўнік МУС Анатоль Куляшоў.  Мама журналісткі Ірыны Халіп, абвінавачанай у арганізацыі "масавых беспарадкаў", абвяргае міністра Куляшова. Ніякай зброі ў дэманстрантаў не было, лічыць Люцына Халіп і кажа, што ганарыцца сваёй дачкой.

"Калі ў мяне пытаюцца, асабліва небеларускія журналісты, што, маўляў, яна вам стварыла столькі праблем... Можа, вы незадаволеныя... Я ім заўсёды адказваю, што я ганаруся сваёй дачкой. І ўсё. А ўсё астатняе я высветлю з ёй пазней, калі гэта ўсё скончыцца", — заявіла Радыё "Свабода" мама Ірыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі