"Ляпісы" прэзентавалі беларускамоўны сінгл "Месяц" і кліп-казку (відэа)

Гурт "Ляпіс Трубяцкой" прэзентаваў кліп на новую беларускамоўную песню "Месяц". Кампазіцыя ўвойдзе ў альбом "Грай", прэзентацыя якога адбудзецца 30 лістапада на вялікім сольным канцэрце ў Вільні.

"Месяц" — гэта чарговая праца ўкраінскага кліпмэйкера Аляксандра Сцекаленкі, які шчыльна супрацоўнічае з "Ляпісамі" з 2011 года. Відэа здымалася ў жніўні 2013-га ў лесе пад Кіевам і, па словах лідэра "Ляпісаў" Сяргея Міхалка, стала алюзіяй да ўсходнееўрапейскіх казак і фільмаў яго любімых рэжысёраў.

"Было вельмі цікава апынуцца ў свеце, чымсьці падобным на фільмы Тэры Гіліама або Ціма Бертана, — распавядае Міхалок. — Мы ж самі вельмі любім казкі, фантастыку, цмокаў, пачвараў, таму з радасцю будзем назіраць за тым, што адбываецца у гэтым кліпе".

Песня "Месяц" стане адным з двух новых трэкаў, якія ўвойдуць у першы беларускамоўны альбом гурта "Грай". Яго лічбавы рэліз запланаваны на канец кастрычніка, а напярэдадні канцэрта-прэзентацыі ў Вільні "Грай" выйдзе на CD, вініле і фірмовым mp3-плэеры Lyapis Crew. Саму песню ўжо можна купіць на iTunes.

У Беларусі прадаюцца два віды квіткоў на канцэрт "Грай". Квіткі забяспечаныя бясплатнымі візамі можна набыць толькі ў мінскім офісе агенцтва "Шаблі". Даведкі: +375 33 655 55 96, +375 29 655 55 96, +375 17 280 15 10.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі