"Ляпіс Трубяцкі" прэзентуе відэа "Воины света" (глядзець)

"Ляпіс Трубяцкі" прадстаўляе афіцыйнае відэа на песню "Воины света" з новага альбома "Матрёшка".

Працаваў над ролікам "штатны" рэжысёр каманды Аляксей Церахаў, які ўжо працаваў з камандай над кліпамі "Капитал", "Огоньки" і "Броненосец".

Рэліз дыска "Матрёшка" адбыўся 1 сакавіка. Пласцінка выйшла адначасова на вініле, CD, на фірмовых плэерах Lyapis Crew, а таксама даступная на сэрвисах iTunes і "Яндекс.Музыка".

"Гэта музычна-фантастычны кіберпанк, альбом-казка, прысвечаны недалёкай будучыні, — тлумачыцца ў звароце "анархасіндыката Lyapis Crew". — За час, які мінуў з 2012 года, нейкія з песень пачалі здзяйсняцца, нейкія пакуль не здзейсніліся — а здзейсняцца ці не, залежыць ад нас сённяшніх, ад нашых учынкаў тут і цяпер. Так што, паводзьце сябе добра. Абараняйце слабых, змагайцеся з несправядлівасцю, адстойвайце сваё меркаванне, дапамагайце тым, хто трапіў у бяду, і не забывайце пра дзве самыя галоўныя рэчы, якія ёсць у нашым жыцці: сяброўства і любоў".

2 сакавіка ў Сеціве з'явілася неафіцыйнае відэа гурта на песню "Воины света", прысвечанае падзеям ва Украіне.

Фота: lenta.ru

Ляпис Трубецкой - Воины света / Lyapis Trubetskoy - Warriors of Light from Lyapis Trubetskoy on Vimeo.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі