Лябедзьку аштрафавалі на Br 9 млн за акцыю супраць расійскай авіябазы

Лябедзьку аштрафавалі на Br 9 млн за акцыю супраць расійскай авіябазы

Суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку на 50 базавых велічынь (9 мільёнаў рублёў) за несанкцыянаваную акцыю супраць расійскай авіябазы. Мітынг, на якім Лябедзька выступаў з прамовай, адбыўся 4 кастрычніка ля сталічнай Ратушы. Акцыя праходзіла пад лозункам “За мірную, нейтральную Беларусь”.

Суд прызнаў палітыка вінаватым у парушэнні вызначанага парадку арганізацыі або правядзення масавых вулічных акцый, а таксама ў публічных закліках да арганізацыі або правядзення такіх мерапрыемстваў, здзейсненых паўторна, перадае БЕЛТА.

30 верасня Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 40 базавых велічынь за несанкцыянаваныя акцыі ля ГУМа і Ратушы, якія прайшлі ў мінулым месяцы. Разам з ім штрафы атрымалі экс-палітвязень Мікола Статкевіч і паэт Уладзімір Някляеў.

Яны таксама былі ўдзельнікамі акцыі 4 кастрычніка. Суды над імі, а таксама яшчэ некалькімі актывістамі адбудуцца сёння.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі