Лукашэнку пра мінскую сустрэчу паведамілі Пуцін і Парашэнка (відэа)

11 лютага ў Мінску плануецца арганізаваць сустрэчу ў "нармандскім фармаце" па Украіне. Гэта азначае, што перамовы правядуць кіраўнікі Украіны, Расіі, Нямеччыны і Францыі.

Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін звярнуўся сёння да Аляксандра Лукашэнкі, які знаходзіцца ў Сочы, з просьбай дапамагчы ў правядзенні гэтых перамоваў, інфармуе БЕЛТА. У адказ Лукашэнка заявіў, што беларускі бок гатовы рабіць усё магчымае для захавання міру.

"Я ў курсе справы. Пётр Парашэнка патэлефанаваў мне некалькі хвілін таму і сказаў таксама пра гэта", — перадае interfax.by словы беларускага кіраўнік на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

Лукашэнка заявіў, што зробіць усё магчымае, каб захаваць мір: "Я запэўніваю вас, што дзеля таго, каб было спакойна ў нашым з вамі агульным доме, гэта не чужыя нам людзі ў Данецку, Данбасе, Украіне. І мы будзем у Беларусі рабіць усё для таго, каб выйсці з той сітуацыі, у якую яны трапілі. Таму вы можаце нават не турбавацца за мерапрыемства ў Мінску. У сераду ўвечары, як прапаноўвалі, мы арганізуем. Прыязджайце".

Таксама ён нагадаў ролю Беларусі ў сустрэчах трохбаковай кантактнай групы ў Мінску.

Фота: kremlin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі