Лукашэнку пачалі давяраць больш, але і расчараваных у Мінску паболела

Лукашэнку пачалі давяраць больш, але і расчараваных у Мінску паболела

Еўрарадыё параўнала лічбы сёлетніх і мінулых выбараў.

Па папярэдніх падліках Цэнтрвыбаркама, яўка на сёлетнія выбары склала 87,2% — гэта на тры адсоткі менш, чым у 2010 годзе (90,65%), і на пяць — чым у 2006 годзе (92,6%), але амаль на тры з паловай адсоткі больш, чым у 2001 годзе (83,86%).

У параўнанні з папярэднімі выбарамі па афіцыйных дадзеных за беларускага кіраўніка  прагаласавала больш за усё людзей: 83,49%. Так, у 2010 годзе Лукашэнка набраў 79,65% галасоў, у 2006-м — 82,6%, у 2001-м — 75,65%.

За ўсю гісторыю выбараў з 2001 года двухзначны вынік меў толькі адзіны апазіцыйны кандыдат — Сяргей Ганчарык, які набраў 15,65%. Пачынаючы з 2006 года двухзначнымі лічбамі апаненты Лукашэнкі пахваліцца не могуць: сёлета актывістка кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч набрала 4,42%, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч — 3,32%, лідар Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч — 1,67%. 

У 2010 годзе самы вялікі адсотак, 2,43, атрымаў апазіцыянер Андрэй Саннікаў. Больш, чым сёлета Таццяна Караткевіч, набраў у 2006 годзе Аляксандр Мілінкевіч — 6%.
Цікава, што калі скласці ўсе адсоткі кандыдатаў 2006 года, атрымаецца, што за апанентаў Лукашэнкі прагаласавала 11,8%. У 2010 годзе лічба ўзрасла — 12,9%. Сёлета спадзяванне на іншых кандыдатаў выказалі толькі 9,41%.

У Мінску ў 2015 годзе не паверыла ніводнаму кандыдату ажно 20,6%, што на 9% больш, чым у 2010 годзе — тады супраць усіх прагаласавала 11,08% жыхароў сталіцы.
Да таго ж у сталіцы Лукашэнка набраў 65,58% — гэта на два адсоткі менш, чым у 2010 годзе (67,65%). Караткевіч — 6,99% (самы вялікі вынік па сталіцы пяць гадоў таму, як ні дзіўна, быў у Рыгора Кастусёва — 3,47%, а ў 2006 годзе — у Мілінкевіча — 10%).

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі