Лукашэнку паабяцалі, што ў суботу паспрабуюць адправіць Васілеўскую ў космас

Расіяне кажуць, што ў экіпажа пасля адкладзенага старту "няма панікі"

Расіяне кажуць, што ў экіпажа пасля адкладзенага старту "няма панікі" / pixabay.com

Аляксандру Лукашэнку паабяцалі, што ў суботу паспрабуюць адправіць беларуску Марыну Васілеўскую ў космас. Ён вельмі заклапочаны, каб важнае для яго палітычнае мерапрыемства не адклалі на працяглы час, таму патэлефанаваў у "Раскосмас". Гендырэктар дзяржкарпарацыі Юрый Барысаў і запэўніў Лукашэнку, што выяўленыя недахопы выправілі, а заключэнне дзяржкамісіі будзе гатовае ў пятніцу. Старт запланаваны на 23 сакавіка ў 15:36 паводле мінскага часу. Усё пройдзе штатна, супакоіў Аляксандра Лукашэнку Барысаў.

21 сакавіка запуск "Саюза МС-25" адмянілі ў аўтаматычным рэжыме за 20 секунд да старту. Дзяржкамісія вызначыла, што адмену запуску выклікала "прасадка напружання хімічнай крыніцы току". Такі інцыдэнт — першы ў гісторыі касманаўтыкі РФ.

Расіяне кажуць, што ў экіпажа пасля адкладзенага старту "няма панікі". А між іншым пасля пераносу запуску ён будзе ляцець да МКС двое сутак, а не тры гадзіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі