Лукашэнку не хвалююць тыя беларусы, якія купляюць па 5 тэлевізараў

Лукашэнку не хвалююць тыя беларусы, якія купляюць па 5 тэлевізараў

8 верасня Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаўра. Гаворка ішла найперш пра цэны на спажывецкім рынку, інфармуе БЕЛТА.

Калаўр распавёў, што ў студзені-ліпені 2015-га цэны ў нашай кране выраслі на 7,5%. Па выніках васьмі месяцаў гэты рост складзе не больш за 7,9%. Лукашэнка адзначыў, што яго хвалююць найперш кошты на тавары штодзённага попыту.

"Менш мяне — няхай гэта непапулярна — хвалююць тыя людзі, якія па тры, па пяць тэлевізараў куплялі і купляюць, аўтамабілі могуць сабе купіць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў бліжэйшы час яму будзе дакладзена аб сітуацыі з цэнамі на спажывецкім рынку. Ён мае намер дэталёва азнаёміцца з сітуацыяй, аж да раскладу па асобных таварах. Лукашэнка нагадаў, што даваў даручэнне Савету міністраў уважліва адсочваць цэны на спажывецкім рынку. Для таго, каб можна было "адміністрацыйна ўздзейнічаць на інфляцыю", аднак пры гэтым не дапусціць з'яўлення дэфіцыту тавараў.


Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі