Лукашэнку абурылі не толькі паводзіны Расіі, але і бесхрыбетнасць ураду

Аляксандр Лукашэнка абураны бесхрыбетнасцю беларускага ўраду. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе, прысвечанай прынятым мерам па зняцці забароны на пастаўкі беларускага харчавання на расійскі рынак.

"Маё абурэнне выклікалі не толькі паводзіны Расіі, але і бесхрыбетнасць нашага ўраду, які ў чарговы раз выводзіць дохлыя праблемы на прэзідэнта", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, урад пераконваў яго ў тым, што "праблем няма", што з расіянамі ўдалося дамовіцца аб аднаўленні паставак беларускай прадукцыі. "Дзе гэтыя дамоўленасці?", — спытаў у прысутных Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі на нарадзе абверг абвінавачанні ў махінацыях пры пастаўках харчавання. Ён заявіў, што ўсялякія прэтэнзіі да якасці беларускай прадукцыі надуманыя.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, нячыстыя на руку бізнесмены спрабуюць зарабіць на павышэнні цэнаў на харчаванне ў Расіі. Увёўшы часовае эмбарга на беларускія тавары, Расія пайшла на парушэнне дамоўленасцяў у рамках Мытнага саюза.

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", перад службовымі асобамі, якія прысутнічалі на нарадзе, Лукашэнка паставіў шэраг пытанняў. Галоўнае з іх — калі пачнуцца пастаўкі на расійскі рынак тавараў 23-х беларускіх прадпрыемстваў, што трапілі пад абмежаванні, і як Беларусь будзе забяспечваць свае міжнародныя абавязацельствы па транзіце тавараў?

Лукашэнка патлумачыў, у чым Расія адстала ад Беларусі на паўстагоддзя

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі