Лукашэнка звольніў кіраўніка Кітайска-беларускага парку "Вялікі Камень"

Лукашэнка звольніў кіраўніка Кітайска-беларускага парку "Вялікі Камень"

Андрэй Галь звольнены з пасады кіраўніка Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі Камень". Адпаведнае рашэнне прыняў кіраўнік дзяржавы сваім указам №160 ад 3 траўня, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Падставай для звальнення называецца "аднаразовае грубае парушэнне працоўных абавязкаў".

Галь быў прызначаны на гэтую пасаду 15 снежня 2014 года. Да таго часу ён быў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама і курыраваў будаўнічую галіну.

Акрамя таго, перадае БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка вызваліў палкоўніка Алега Мельнікава ад пасады начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі