Лукашэнка знайшоў свае карані: закапаныя паміж Чарнігавам і Кіевам (відэа)

"Вы ведаеце, мяне ў апошні час усё часцей (гэта ад грамадскасці ўтоена), пытаюцца: вось, вы, як чалавек, у якога карані закапаны паміж Чарнігавам і Кіевам, што трэба рабіць ва Украіне, каб пераадолець той крызіс? — расказваў Аляксандр Лукашэнка. — Я жартам адказваю: вы не напружвайцеся, проста трэба працаваць, а калі вы не ведаеце, што рабіць, даручыце нам гэтую краіну, і да канца года мы забяспечым там і стабільнасць, і адзінства народа, і цэласнасць дзяржавы".



Як вядома, Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся ў 1954 годзе ў Копысі ў Аршанскім раёне, а пасля жыў з маці ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна. Гаворачы пра "карані паміж Чарнігавам і Кіевам" ён, верагодна, меў на ўвазе свайго дзеда Трафіма, ураджэнца Сумскай вобласці Украіны.

На відэа гэты момант гл. ад 3.55.
 



Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі