Лукашэнка змяніў правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ

Лукашэнка змяніў правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ

Аляксандр Лукашэнка сваім указам змяніў правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, абітурыенты атрымаюць магчымасць здаваць цэнтралізаваныя тэсты па чатырох вучэбных прадметах. Тэрмін дзеяння сертыфікатаў ЦТ будзе падоўжаны да двух гадоў. Акрамя таго, для абітурыентаў будуць уведзеныя тры рэзервовыя дні ЦТ.

Таксама ўказам уводзяцца льготы для профільных класаў педагагічнага кірунку пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці. На дзённую бюджэтную форму вышэйшай педагагічнай адукацыі выпускнікоў такіх класаў могуць залічваць па выніках гутаркі. Пры гэтым тэрмін абавязковай адпрацоўкі па размеркаванні для гэтых студэнтаў пасля навучання складзе не менш за пяць гадоў.

Акрамя таго, дакумент стварае роўныя ўмовы конкурсу ва ўсе ВНУ пры паступленнi на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Для тых, хто паступае ў скарочаны тэрмін у ВНУ ўсіх профіляў, прадугледжваюцца два ўступныя іспыты па школьных дысцыплінах. Гэтыя прадметы вызначаюцца прыёмнай камісіяй ВНУ.

Таксама ва ўказе ўдакладняюцца асобныя працэдурныя і тэхнічныя пытанні прыёмнай кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі