Лукашэнка заявіў, што заробак настаўнікам трэба падняць як мінімум на 25%

Лукашэнка заявіў, што заробак настаўнікам трэба падняць як мінімум на 25%

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што заробак настаўнікам трэба "за нейкі час" падняць як мінімум на 25%. Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што пасля такога кроку педагогі перастануць сыходзіць са школ.

"Ва ўрадзе, як дамаўляліся, ўжо зрабілі крок, таму давайце паспрабуем на працягу кароткага часу падняць зарплату настаўнікам, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Але першая мая ўмова: сістэму адукацыі трэба цалкам аптымізаваць, пачынаючы ад Міністэрства адукацыі і заканчваючы школай, але не ў шкоду дзецям".

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер кіраўнік дзяржавы наведаў дзяржустанову "Спецыяльная школа-інтэрнат № 13 г. Мінска для дзяцей з парушэннем слыху". Дзеці распыталі Лукашэнку, пра што ён марыць.

30 жніўня беларускі ўрад сваёй пастановай устанавіў надбаўкі да заробкаў настаўнікам, калі яны ў школе аказваюць платныя адукацыйныя паслугі. Прадугледжваецца, што надбаўкі атрымаюць настаўнікі, якія працуюць на пасадзе педагога дадатковай адукацыі. Надбаўкі даюцца за наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка, калі яны аказваюць платныя адукацыйныя паслугі ў школах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі