Лукашэнка заявіў, што хакейны чэмпіянат — гэта палітычная падзея (відэа)

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, заходнія палітычныя колы ўсё больш разумеюць, што ціск на Беларусь сябе вычарпаў. "Гучаць заклікі да выпрацоўкі новых поглядаў і падыходаў", — перадае interfax.by яго словы.



Адным з пытанняў пасяджэння была бсяпека падчас чэмпіянат свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску ў траўні. Лукашэнка адзначыў, што турніры такога маштабу заўсёды маюць палітычны падтэкст. "Паўтаруся, спорт даўно стаў вялікай палітыкай, і вельмі часта, нават рызыкну сказаць — у большасці сваёй, палітыкай бруднай і непрыстойнай", — заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, як беларуская апазіцыя заклікала байкатаваць спаборніцтвы, а замежныя нядобразычліўцы, па яго словах, спрабавалі карыстацца шантажом.



Лукашэнка зазначыў, што ў гэтым сэнсе асабліва каштоўнай стала падтрымка міжнародных спартыўных арганізацый. Ён падзякаваў Міжнароднай федэрацыі хакея і асабіста яе кіраўніку Рэнэ Фазелю, якія "не захісталіся пад націскам, былі бескампрамісныя і верныя спартовым ідэалам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі