Лукашэнка заявіў, што Беларусь — надзейная апора ААН

Лукашэнка заявіў, што Беларусь — надзейная апора ААН

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь — надзейная апора Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 21 лютага ў Мінску ён сустрэўся з першым намеснікам генсакратара ААН Амінай Махамед. Яна прыбыла ў нашу краіну для ўдзелу у Рэгіянальным форуме нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця, правяла сустрэчы з кіраўніцтвам Савета Рэспублікі, МЗС.

“Мы будзем для вас, для ўсіх нас — Арганізацыі Аб’яднаных Нацый — надзейнай апорай, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — У гэтым вы павінны быць упэўненыя. Не толькі таму, што я асабіста вельмі паважаю цяперашняга генсакратара, не толькі таму, што ААН — гэта тая пляцоўка, дзе мы можам адкрыта гаварыць пра нашы праблемы. Але яшчэ і таму, што вы, мы ўсе нацэленыя на ліквідацыю нераўнамернага развіцця, на ліквідацыю жабрацтва, стварэнне сапраўднага шматпалярнага свету”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі