Лукашэнка заклікаў Нацбанк перастаць "жартаваць і гуляць у дэмакратыю"

Аляксандр Лукашэнка гатовы прадаставіць Нацыянальнаму банку Беларусі дадатковыя паўнамоцтвы. Для таго, каб эфектыўна кантраляваць банкаўскую сістэму.

"Вы павінны кіраваць усімі банкамі ў краіне так, як вы лічыце патрэбным дзеля вырашэння тых задачаў, якія стаяць перад Нацыянальным банкам... Хопіць песціцца, жартаваць і гуляць у дэмакратыю", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі РІА "Новости".

Кіраўнік Беларусі папярэдзіў, што краіна не павінна атрымаць новых узрушэнняў. Паводле яго слоў, "дзяржаўныя інтарэсы павінны быць вышэйшыя за карпаратыўныя". "А калі хтосьці з банкаў не згодны працаваць па гэтых правілах — прымайце меры. У вас усё ў руках — дзейнічайце!", — сказаў Лукашэнка, прадстаўляючы новага старшыню праўлення Нацбанка Паўла Калавура.

Таксама кіраўнік дзяржавы запатрабаваў навесці парадак на фінансавым рынку. Лукашэнка адзначыў, што стратэгічная задача Нацбанка — умацаваць давер людзей і прадпрыемстваў да беларускага рубля.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі