Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў "біцца за свае рынкі"

Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў "біцца за свае рынкі"

Нараду па мадэрнізацыі беларускіх НПЗ і павышэнні эфектыўнасці экспартных продажаў нафтапрадуктаў правёў Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня на "Нафтане". Ён выказаў незадаволенасць тым, як беларускія тавары прадаюцца за мяжой, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы згадаў, як быў з візітам ва Украіне. Ён пацікавіўся ў мясовых жыхароў, наколькі папулярныя ў іх беларускія нафтапрадукты. Выявілася, што мясцовыя кіроўцы незадаволеныя тым, што на рынку няма паліва з Беларусі. "Прадукт якасны, але, як заўсёды, кульгаюць продажы. Трэба навучыцца гандляваць сваім прадуктам. Трэба біцца за свае рынкі, утрымліваць іх і эфектыўна прадаваць той прадукт, які мы вырабляем. У прыватнасці нафтапрадукты. Але такая бяда і па іншых таварах, якія мы вырабляем", — агітаваў Лукашэнка за агрэсіўны маркетынг.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што нафтаперапрацоўчыя заводы — адзін з даволі сур'ёзных фактараў, якія ўплываюць на стабільнасць эканомікі краіны. Разам з тым не варта казаць, што суверэнітэт Беларусі наўпрост залежыць ад гэтых заводаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі