Лукашэнка забараніў з невінаватых людзей рабіць п'яніц і разгільдзяеў

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прыняць захады па захаванню працоўных калектываў на прадпрыемствах. Паводле яго слоў, на некаторых заводах, якія ён не назваў, склалася "вельмі напружаная сітуацыя". Лукашэнка адзначыў, што крызісы пачынаюцца і заканчваюцца, а працоўныя калектывы трэба захаваць любымі сродкамі і зрабіць так, "каб людзі працавалі, і не на склад".

Лукашэнка: "Калі яны [п'яніцы і разгільдзяі] сёння не разумеюць сітуацыю і працягваюць гэта разгільдзяйства, ім не месца ў працоўных калектывах. Але, зноў жа, я папярэдзіў кіраўнікоў і міністра: пад гэтую катэгорыю асобаў заганяць невінаватых людзей катэгарычна забараняю!".

За гэта адкажа кожны кіраўнік і ўрад у тым ліку, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён анансаваў сваю паездку па буйных мінскіх прадпрыемствах і, магчыма, на "Гомсельмаш". Таксама ў бліжэйшы час будзе праведзеная нарада, прысвечаная пытанню захавання працоўных калектываў.

Лукашэнка: Чалавеку не патрэбны рост заробкаў, калі не растуць цэны

Лукашэнка не падтрымаў прапанову аб павышэнні заробкаў чыноўнікам

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі