Лукашэнка: Я не хачу сказаць, што платная медыцына будзе ўжо заўтра

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў ахову здароўя ў Беларусі былі ўкладзеныя "вялізныя сродкі", каб яе мадэрнізаваць, "давесці да самых высокіх стандартаў".



"Самая вялікая праблема ў нашай краіне ў гэтай частцы, на мой погляд, тое, што нашы людзі не цэняць сваё здароўе, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Можа, таму што бясплатна? Але шанаваць здароўе так, як на Захадзе, як у багатай Амерыцы, нават як цяпер у Расіі, у нас ніхто не тое што не ўмее — не хоча. Там людзі баяцца захварэць. Таму што, па-першае, гэта кепска, а, па-другое, гэта каласальныя выдаткі на лячэнне".



Таксама Аляксандр Лукашэнка паразважаў на тэму платнай медыцыны. Ён лічыць, што на гэтую тэму трэба "правесці сур'ёзную дыскусію".



"Я не хачу сказаць, што мы заўтра ўвядзем платную медыцыну, — гаворыць Аляксандр Лукашэнка. — Напэўна, гэта будзе няправільна, і тыя, хто гэта зрабіў з постсацыялістычных дзяржаваў, маюць вельмі вялікія праблемы. Але нешта ў гэтай частцы трэба рабіць".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі