Лукашэнка: Я быў гатовы выкарыстаць свае войскі на Данбасе

Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне РБК, расказаў, што хацеў выкарыстаць беларускія ўзброеныя сілы для таго, каб “развесці бакі”.

“Зараз там такое месіва… Цяпер туды дасылаць свае войскі рызыкоўна. Там сёння ёсць сілы, якія увогуле нікому не падпарадкоўваюцца. Там ёсць сілы, якія алігархі стварылі. Раней гэтага не было бачна. Тады я быў гатовы. Мой міністр тэрмінова выехаў на Захад з маімі прапановамі. Але яны іх не прынялі… Гэты план мой ім быў не патрэбны. А я закладваў сваю галаву”, - заявіў Лукашэнка.

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на прапанову Захаду ён падрыхтаваў мірны план вырашэння сітуацыі на Данбасе. Аднак яго не прынялі ні Захад, ні Расія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі