Лукашэнка: Урад увогуле не займаецца праблемамі транспарту (відэа)

7 красавіка Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду, прысвечаную развіццю транспартнай галіны. Падчас яе кіраўнік Беларусі моцна раскрытыкаваў чыноўнікаў, адказных за транспарт і камунікацыі.

Лукашэнка запатрабаваў далажыць яму аб рэальнай абстаноўцы на прадпрыемствах галіны і ў працоўных калектывах. Ён паведаміў, што маніторынг сітуацыі ў гэтай сферы правялі незалежныя эксперты. "У мяне склалася меркаванне, што ўрад наогул не займаецца гэтымі праблемамі. Віцэ-прэм'ер далёкі ад іх, дый і міністр асабліва ў гэта не паглыбляецца. Спецыялісты, якія хварэюць за галіну, называюць некаторыя праблемы, якія ляжаць у плоскасці транспартных прадпрыемстваў", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Таксама Лукашэнка запатрабаваў далажыць яму, што робіцца для зніжэння сабекошту, павышэння даступнасці і якасці транспартных паслуг для насельніцтва і бізнесу.

Згадаў ён і пра складанасці, якія ўзнікаюць пры міжнародных перавозках, асабліва ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. "Мы дамаўляліся аб тым, што праблемы ў транспартнай сферы ў ЕАЭС знятыя. Праблемы, якія існавалі пры перавозках у/з трэціх краін, таксама знятыя. Хацелася б пачуць, як яны знятыя на практыцы", — заявіў Лукашэнка.

Чыноўнікі паведамілі кіраўніку Беларусі, што на сітуацыю ў транспартнай галіне паўплывалі неспрыяльныя фактары ў сусветным гандлі. Але на гэтым фоне ўдаецца захоўваць і нарошчваць асноўны для галіны паказчык — аб'ём перавезеных грузаў. Так, за два месяцы 2015 года аб'ём перавезеных грузаў транспартам Беларусі павялічыўся на 8,6%.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі