Лукашэнка ў Сочы з сынам Мікалаем (фота, відэа)

"У Сочы прыехалі госці з усяго свету. Удзельнікі Алімпіяды-2014, валанцёры і заўзятары. Па запрашэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ўдзел у святочных мерапрыемствах прыняў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, каб успомніць самыя яркія моманты Гульняў і трыумф беларускіх спартсменаў", — гаворыцца ў сюжэце беларускага тэлебачання.

Святочнае шоу адбылося ў цэнтры "Поўдзень Спорт". У час мерапрыемства гледачам былі прадстаўленыя самыя яркія моманты Алімпіяды і Паралімпіяды, паведамляе БелТА.

Спартсмены зборнай Беларусі занялі 8-е месца ў неафіцыйным камандным заліку ХХII Зімовых Алімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў Сочы з 7 па 23 лютага 2014 года. Заваяваўшы 6 медалёў, з якіх 5 залатых і 1 бронзавая, беларускія алімпійцы ўсталявалі новы рэкорд па колькасці ўзнагарод вышэйшай пробы.

Нагадаем таксама, што з “кароткатэрміновым адппачынкам” у Сочы кіраўнік Беларусі знаходзіцца з 30 студзеня. На 8 лютага ў Лукашэнкі запланаваная нефармальная сустрэча з прэзідэнтам Расіі уладзімірам Пуціным. Яе змест не раскрываецца.

Фота belta.by, kremlin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі