Лукашэнка: У хакеі правал, у футболе правал, у біятлоне… правал

Лукашэнка: У хакеі правал, у футболе правал, у біятлоне… правал

9 траўня пасля ўдзелу ў святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю ў некаторых відах спорту. Найбольш дасталося хакею і гэта не дзіўна. Зборная Беларусі ў Францыі ў гэтыя дні ўдзельнічае ў чэмпіянаце свету і прайграла ўжо тры матчы (фінам — 2:3, чэхам — 1:6, канадцам — 0:6).

“Сітуацыя ў хакеі настолькі неадэкватная, што пасля чэмпіянату свету (мы ўжо дамовіліся з трэнерамі, спартсменамі) збярэмся і будзем думаць, што рабіць, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — У хакеі правал, у футболе правал, у біятлоне, дзе мы заўсёды былі наверсе, — правал”. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, такой сітуацыі нельга дапусціць, тым больш, што з фінансаваннем праблем няма. Ён мяркуе, што ў некаторых відах спорту “проста зажраліся”, таму сітуацыю там “адрэгулююць”.

Аляксандр Лукашэнка пахваліў французаў, якія абыгралі фінскіх хакеістаў. Крытычна ён выказаўся пра дзеянні беларусаў у матчы з тымі ж фінамі: адсутнасць дысцыпліны, захапленне індывідуальнай гульнёй, якой не валодаюць нашыя гульцы (так мяркуе кіраўнік дзяржавы). А паражэнне ад канадцаў — сорам, “лепш было б не выходзіць”. “У хакей гуляць не ўмеюць”, — робіць выснову Лукашэнка.

Беларускі лідар з горыччу сказаў, што беларускія хакеісты не змаглі зрабіць падарунак свайму народу да Дня Перамогі. Наадварот, сапсавалі настрой.

“Паглядзім, што будзе далей, — кажа Лукашэнка. — Зробяць высновы, пачнуць гуляць — будзем гэта прымаць. Не — значыць, мы з гэтым мірыцца не будзем”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі