Лукашэнка: Тое, што ў нас захопліваюць закладнікаў, вялікі мінус мне

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з фіналістамі рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь". На сустрэчы ён, у прыватнасці, падняў пытанне ўзаемаадносінаў школы і сям'і.

"Бясспрэчны факт, што толькі сумеснымі намаганнямі бацькоў і настаўнікаў мы зможам падрыхтаваць нашых дзяцей да самастойнага жыцця, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — І тое, што апошнім часам усё больш і больш мы пачынаем канстатаваць факты негатыўнага ў нашым грамадстве, звязана з велізарным бракам — вашым і маім. Тое, што ў нас закладнікаў захопліваюць, паляць, п'юць, больш за тое, ўжываюць наркотыкі, — вялікі мінус вам і мне як прадстаўніку ўлады. І мы з гэтым павінны разабрацца, прытым радыкальна".

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у гэтай сітуацыі, вядома, можна спаслацца на тое, што дзеці знаходзяцца пад вялікім уплывам вуліцы, свайго асяроддзя і іншых працэсаў. "Але гэта нам дадатковая нагрузка. Усё роўна яны прыходзяць у школу, і мы павінны быць настолькі таленавітыя, каб паказаць, што няправільна", — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што 1 кастрычніка 23-гадовы жыхар Мастоў, былы дэсантнік, напаў на абменнік БелСвісБанка ў мінскім гандлёвым цэнтры "Шчасце". Ён захапіў у закладніцы дзяўчыну-касірку. Перамовы з нападнікам цягнуліся некалькі гадзін, але былі беспаспяховымі. Урэшце была праведзеная сілавая аперацыя: паводле неафіцыйных звестак, снайпер стрэліў зламысніку ў галаву. Касірка фізічна не пацярпела. На наступны дзень малады чалавек памёр у бальніцы.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі