Лукашэнка: Такія дзеячы, як Данкверт, аплююць, абылгуць і абгадзяць

Лукашэнка: Такія дзеячы, як Данкверт, аплююць, абылгуць і абгадзяць

У пятніцу, 9 снежня, Аляксандр Лукашэгка выступіў з жорсткай крытыкай прэтэнзій кіраўніка "Рассельгаснагляду" Сяргея Данкверта да беларускіх прадуктаў. Адбылося гэта падчас нарады, прысвечанай праекту дамовы аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза.

"У нас, калі нават усё будзе нармальна, такія дзеячы, як Данкверт і іншыя, аплююць, абылгуць і абгадзяць, як гэта было нядаўна, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Аказваецца, у яго кавалак мяса з Беларусі, ці шклянка малака, або кавалак хлеба захрасаюць, прадукцыя не тая".

Кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсліў, што ў такой сітуацыі беларускі ўрад "маўчыць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі