Супраць сенатара Савета Рэспублікі могуць распачаць крымінальную справу

Крымінальная справа можа быць распачата супраць чарговага члена Савета Рэспублікі. На 14 жніўня Аляксандр Лукашэнка склікае верхнюю палату парламента на пазачарговую сесію. Гэта прадугледжана адмысловым указам ад 11 жніўня 2014 г №409, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале.

У дакуменце пазначана, што пазачарговая сесія склікаецца "для вырашэння пытання аб дачы згоды на ажыццяўленне крымінальнага пераследу ў адносінах да члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і разгляду пры неабходнасці іншых пытанняў". Яго імя не называецца.

Адзначым, што згодна з законам, пазбавіць недатыкальнасці сенатара можна толькі са згоды яго калег, за выключэннем выпадкаў здрады дзяржаве або iншага асаблiва цяжкага злачынства, а таксама затрымання на месцы злачынства.

Нагадаем, 9 ліпеня пасля пазбаўлення недатыкальнасці быў затрыманы сябра Савета Рэспублікі, бізнесмен з Магілёва Віталь Кастагораў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі