Лукашэнка: Сітуацыя няпростая, але не катастрафічная (відэа)

Аляксандр Лукашэнка 27 студзеня падчас кадравых прызначэнняў выказаўся наконт сітуацыі ў эканоміцы нашай краіны. Ён падкрэсліў, што чыноўнікі займаюць свае новыя пасады ў "няпросты час". Паводле яго слоў, Беларусь дагэтуль не выйшла з эканамічнага крызісу, які адбыўся ва ўсім свеце.

Кіраўнік Беларусі 27 студзеня зрабіў кадравыя прызначэнні

Лукашэнка адзначыў, што наша краіна "пайшла сваім шляхам", улада стрымлівала надыход крызісу, усяляк абараняла людзей. У выніку, у крызіс Беларусь увайшла "вельмі мякка", але выходзіць з яго даводзіцца працяглы час. Да таго ж у канцы 2014-га адбыўся абвал расійскага рынку і расійскай валюты, што сур'ёзна паўплывала на нашу эканоміку.

Лукашэнка: "Становішча няпростае, але не катастрафічнае і нават не крытычнае. Стаўце перад сваімі падначаленымі пэўныя задачы і дамагайцеся іх выканання. Без усялякай дуры, без усялякіх наскокаў, не трэба размахваць шашкамі, не трэба нічога прыдумляць. Памятаеце, што ў вас у падначаленні такія ж людзі, як вы самі".

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь абавязкова пераадолее гэтыя крызісныя з'явы. Паводле яго слоў, разгарнулася вельмі сур'ёзная работа ўраду па дыверсіфікацыі рынкаў збыту беларускіх тавараў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі