Лукашэнка: Што такое спрэчкі пра нафту, калі ў цябе пад носам адбываецца тэракт?

Лукашэнка: Што такое спрэчкі пра нафту, калі ў цябе пад носам адбываецца тэракт?

Тэракт, які адбыўся ў метро Санкт-пецярбурга, паўплываў на працэс перамоваў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным. Пра гэта беларускі кіраўнік распавёў у інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі "Мір" 6 красавіка. 

Па словах Лукашэнкі, якія перадае яго прэс-служба, бакі старанна рыхтаваліся да перамоваў, бо мелі шмат супярэчнасцяў па розных пытаннях. 

"Мы ідзем на гэтую сустрэчу, якраз паралельна ў гэты ж момант адбываецца тэрарыстычны акт. І ўсе гэтыя праблемы, якімі мы жылі, можа быць, некалькі месяцаў да нашай сустрэчы (мы былі поўныя рашучасці, паспрачаўшыся дзесьці, рассекчы гэты гордзіеў вузел), адышлі на задні план. Мы зразумелі сапраўдную каштоўнасць у гэтым жыцці. Што такое спрэчкі па нафце, па газе ды іншае, калі нечакана ў цябе пад носам адбываецца тэрарыстычны акт і гінуць людзі, якіх мы павінны абараніць?" — заявіў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка адзначыў, што пасля выбуху ў метро на першы план у перамовах выйшлі пытанні бяспекі і абароны. А на ўсе астатнія праблемы кіраўнікі Беларусі і Расіі выдаткавалі менш часу., чым планавалі. "Гэта нам быў урок у тую хвіліну, і гэта павінна паслужыць урокам усім", — падкрэсліў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі