Лукашэнка самастойна вырасціў на сваім участку кавуны і дыні

Падчас наведвання агракамбіната “Скідзельскі” Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў гэтым годзе на сваім участку выгадаваў і кавуны, і дыні. Паводле яго слоў, кавуны выйшлі нават смачней астраханскіх. "Аказваецца, у нас можна вырошчваць кавуны. І гэта ў Мінску, не на поўдні! А там і праблем няма ніякіх. Я на сабе праверыў, што ў нас можна вырошчваць бахчавыя. Навукоўцы - малайцы", - цытуе кіраўніка краіны БелТА.

Натхніўшыся ўласным досведам, Лукашэнка прапанаваў вырошчваць кавуны на Палессі. Ён мяркуе, што гэтым проста неабходна займацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі