Лукашэнка распавёў, чаму краіны СНД не аб'яднаюцца з Кітаем і ЕС (відэа)

Паводле яго слоў, нельга казаць, што СНД — гэта мінулы дзень. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што Садружнасць будзе шукаць магчымасці супрацоўніцтва з цэнтрамі сілы, якія ўзніклі вакол краін СНД.



Лукашэнка: "Апошнім часам шмат хто кажа, што вакол Садружнасці Незалежных Дзяржаў, рэспублік былога Савецкага Саюза паўстала шмат цэнтраў сілы, якія так ці інакш прыцягваюць нашы дзяржавы. Так, мы не адмаўляемся ад супрацоўніцтва з Кітайскай народнай рэспублікай, Еўрапейскім саюзам. Але тое, што аб'ядноўвае нас, наўрад ці калісьці аб'яднае гэтыя цэнтры сілы з намі. Мы не толькі, вобразна кажучы, размаўляем на адной мове, мы, відаць, аднолькава думаем. І гэта вялікае дасягненне нас і нашых народаў".



Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржавам СНД трэба, "не зніжаючы абаротаў", працягваць актыўную працу па ўсіх напрамках, рабіць супрацоўніцтва больш цесным.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі