Лукашэнка расказаў, як Назарбаеў зайздросціў яго чаравікам "Марка"

Лукашэнка расказаў, як Назарбаеў зайздросціў яго чаравікам "Марка"

Аляксандр Лукашэнка пахваліўся, што ён носіць абутак беларускай вытворчасці — фабрыкі "Марка". Па яго словах, гэтым абуткам зацікавіўся і казахстанскі лідэр Нурсултан Назарбаеў. Пра гэта беларускі кіраўнік распавёў падчас візіту на Віцебскі футравы камбінат, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка слухаў даклад аб развіцці прадпрыемства і пахваліўся, што носіць яго абутак. Ён дадаў, што і сёння прыбыў у чаравіках "Марка". Лукашэнка пахваліў вырабы "Марка" і заявіў, што гэты абутак прыцягвае ўвагу і іншых кіраўнікоў дзяржаў. 

"Я нават калі сустракаюся з кіраўнікамі краін (яны фарсяць у італьянскіх, яшчэ нейкіх), Назарбаеў кажа: "А дзе гэта ты такое ўзяў?". Я кажу: "У Беларусі". — " Ды не можа быць!" Зняў і паказаў яму — "Марка" напісана", — прызнаўся беларускі кіраўнік. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі