Лукашэнка расказаў, што ён дапамог раскрыць забойства мінулых гадоў

Лукашэнка расказаў, што ён дапамог раскрыць забойства мінулых гадоў

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што ён дапамог раскрыць забойства мінулых гадоў, па якім нават паспелі вынесці няправільны прысуд. Расповед прагучаў падчас сустрэчы кіраўніка дзяржавы са старшынёй Дзяржкамітэта судовых экспертыз Андрэем Шведам, перадае БЕЛТА.

Злачынства адбылося некалькі гадоў таму і было, нібыта раскрытае. "Мне давялося асабіста прымаць рашэнне для таго, каб зноў вярнуцца да крымінальнай справы. Гэта было ў Магілёўскай вобласці. Да мяне звярнуліся простыя людзі — бацька забітай дачкі. Прыйшоў і кажа: Аляксандр Рыгоравіч, ну не можа быць, каб было так, як суд прыняў рашэнне, і так, як следства правялі. Зваротаў такіх шмат", — падзяліўся ўспамінам Лукашэнка.

Ён кажа, што папрасіў бацьку забітай дзяўчыны даслаць усе матэрыялы справы, якія той мае. "Я сеў і сам за суткі вывучыў яе. І даў каманду пракурору і старшыні КДБ: чаго б ні каштавала расследаваць гэтую крымінальную справу. Нягодніка знайшлі ў Расіі, прывезлі ў Мінск, пачалі зноў крымінальную справу, пачалі расследаваць. Пры тым я кантраляваў увесь гэты працэс. І аказалася, што ён забойца. А яго фактычна апраўдалі", — распавёў кіраўнік Беларусі. Па яго словах, зламыснік прызнаўся, паказаў, дзе і як забіваў.

Лукашэнка заявіў, што пакаранне пагражае і тым, хто вёў следства, і тым, хто выносіў апраўдальны прысуд — "з-пад зямлі дастанем".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі