Лукашэнка расказаў анекдот пра Жырыноўскага і каранавірус

Лукашэнка расказаў анекдот пра Жырыноўскага і каранавірус

У чацвер на нарадзе, прысвечанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка нечакана расказаў анекдот. Ён згадаў сваю параду змагацца з вірусам COVID-19, які "не любіць высокіх тэмператур", з дапамогай сухой парылкі і гарэлкі, якой можна і рукі памыць для дэзынфекцыі, і "ўнутр сто грам". Раней расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі крытычна выказаўся наконт парадаў Лукашэнкі па барацьбе з каранавірусам. Цяпер жа беларускі кіраўнік гэта прыгадаў.

"Раскрытыкаваў ён [Жырыноўскі], што гарэлку нельга, якая саўна, Лукашэнка не мае рацыі, — гаварыў на нарадзе Аляксандр Лукашэнка. — Прыходзіць дадому і жонцы кажа: "Налі сто грам, буду лячыцца ад каранавіруса". А жонка яму адказвае: "Валодзя, ты ж толькі што Лукашэнку крытыкаваў, што гарэлка не дапамагае".

Уладзіміра Жырыноўскага гэта не збянтэжыла. "Гэта я для ўсіх сказаў, а мне налі, — працягваў расказваць анекдот беларускі кіраўнік. — Лукашэнка не дурань, калі кажа". Жонка яму зноў кажа: "Валодзя, па-руску ж пасля лазні 100 грам п'юць". Жырыноўскі [абурыўся]: "Гэта па-руску. А я па-яўрэйску: 100 грам да лазні і 100 грам пасля. Налівай!".

Расказаўшы анекдот, Аляксандр Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Жырыноўскага. "Але не мог сабе не дазволіць распавесці гэтую быль", — заявіў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі