Лукашэнка прызначыў новых амбасадараў і кіраўнікоў раёнаў

16 сакавіка Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг новых кадравых прызначэнняў. Усяго “закрыта” 19 вакансіяў буйных беларускіх чыноўнікаў. Сяргея Чычука прызначылі надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам у Малдове, Аляксандра Панамарова накіравалі прадстаўляць Беларусь у Іарданскае Хашыміцкае Каралеўства па сумяшчэнні.

Таксама прызначаныя новыя кіраўнікі ў шэраг раёнаў. Старшынёй Брагінскага райвыканкаму стаў Аляксандр Кохан, старшынёй Лельчыцкага райвыканкаму — Міхаіл Камок, старшынёй Светлагорскага райвыканкаму — Віктар Дарашэвіч. У Чачэрскім раёне старшынёй стаў Уладзімір Краўчанка, у Быхаўскім раёне — Сяргей Ігнаценка, у Глускім раёне — Уладзімір Царыкаў, у Хоцімскім раёне — Сяргей Дземідзенка. Кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Мінска стала Ганна Мацельская.

Таксама прызначылі новага генеральнага дырэктара “Мінскага завода колавых цягачоў” — ім стаў Ігар Летаў. Рэктарам Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта стаў Анатоль Шчасны.

Адбыліся перастаноўкі і ў некаторых міністэрствах і ведамстваў. Першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі прызначаны Алег Паскрабко, намеснікам міністра прамысловасці — Дзмітрый Корчак, намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, дырэктарам ветэрынарнага і харчовага нагляду — Васіль Півавар.

Намеснікам міністра спорту і турызму прызначаны Міхаіл Партны, намеснікам міністра юстыцыі — Сяргей Задзіран, першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях — Андрэй Касоўскі, начальнікам Сакратарыяту Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу — Аляксандр Слабадчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі