Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

У аўторак, 31 траўня, Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Як перадае БЕЛТА, яно пройдзе ў Астане, куды беларускі кіраўнік прыбыў напярэдадні.

Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Плануецца, што будуць абмяркоўвацца такія важныя для нашай краіны пытанні, як фармаванне ў ЕАЭС агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў.

Па словах амбасадара Беларусі ў Казахстане Анатоля Нічкасава, ёсць і шмат іншых тэмаў для абмеркавання. Напрыклад, стварэнне адзінага рынку паслуг, адзінага фінансавага рынку. адзінага рынку лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў.

Таксама на пасяджэнні ў Астане кіраўнікі дзяржаў плануюць абмеркаваць асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў — чальцоў ЕАЭС на 2016-2017 гады.

Як паведамлялася раней, Лукашэнка прыбыў у Астану напярэдадні. Ён правёў двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Падчас яе кіраўнікі абедзвюх дзяржаваў дамовіліся выпрацаваць і прыняць бліжэйшым часам праграмны дакумент двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на дзесяцігоддзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі