Лукашэнка: прэзідэнтам павінен быць толькі беларус, які служыў у войску

Лукашэнка: прэзідэнтам павінен быць толькі беларус, які служыў у войску

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прэзідэнтам Беларусі можа стаць толькі беларус, які служыў у войску. Пра гэта ён заявіў 16 ліпеня на сустрэчы з віцебскімі дэсантнікамі. Лукашэнка прапанаваў, каб у новай Канстытуцыі было пазначана гэтае патрабаванне да тых, хто хоча заняць найвышэйшую дзяржаўную пасаду, паведамляе БЕЛТА.

"Які ён галоўнакамандуючы, калі не ведае, што такое войска, — гаварыў Лукашэнка. — Будзе рот раскрыўшы хадзіць, ты яму локшыны на вушы павесіш... Не служыў у войску, значыць, цябе там быць не павінна".

А як жа жанчыны? Калі яны будуць прэтэндаваць, кажа кіраўнік Беларусі, іх адправяць на "падрыхтоўку" ў... віцебскую брыгаду, "каб яна была падрыхтаванай і магла адрозніць БТР ад танка, БМП".

Месяц таму Лукашэнка казаў (на відэа БЕЛТА), што "у нас Канстытуцыя не пад жанчыну і ў нас грамадства не саспела да таго, каб галасаваць за жанчыну". Чаму? "У нас па Канстытуцыі прэзідэнт валодае моцнай уладай, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — У нас... прэзідэнтам будзе мужык, я ў гэтым абсалютна перакананы".

Калі новая прапанова Аляксандра Лукашэнкі будзе рэалізаваная, то Канстытуцыя стане яшчэ больш "не пад жанчыну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі