Лукашэнка пра спёку: Дзякуй Богу, няма такога, як у Расіі, Украіне (відэа)

Кіраўнік дзяржавы 5 жніўня правёў нараду аб мерах па пажарнай бяспецы ляснога фонду, зямель сельскагаспадарчага прызначэння і тарфянікаў. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў павысіць эфектыўнасць прадухілення пажараў ва ўмовах анамальнай спёкі, якая трымаецца ў Беларусі.

Лукашэнка: "Дзякуй богу, што ў нас не адбываецца таго няшчасця, якое мы сёння бачым у Расіі, Украіне і іншых суседніх тэрыторыях, дзе бушуюць пажары і даводзіцца прыцягваць тысячы і тысячы людзей, прыцягваць вялікую колькасць тэхнікі для іх тушэння".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што галоўная прычына пажараў — гэта людзі. Таму па ўсёй Беларусі ўводзіцца забарона на наведванне лясоў, за парушэнне будуць караць штрафамі. Лукашэнка адзначыў, што неабходна зрабіць усё магчымае, каб дзяржаўная сістэма прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый "змагла эфектыўна супрацьстаяць усім негатыўным фактарам як тэхнагеннага, так і прыроднага характару", інфармуе БЕЛТА.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі