Лукашэнка пра рост заробкаў: Гэта абяцанні, якія павінны выконвацца вечна

Еўрарадыё: У 2010 годзе вы абяцалі, што ў нас будзе суд прысяжных, была размова, што ў нас будзе будавацца шмат жылля... І зарплата, калі перавесці ў долары, павінна была вырасці.

Лукашэнка: Гэта абяцанні, якія павінны выконвацца вечна. Рост заробкаў павінен быць заўсёды. Тое, што зарплата не вырасла ў доларах, вы ж не за "даляры" купляеце прадукты і адзенне ў Беларусі. Я не аспрэчваю ваш тэзіс. Вы сказалі, што ў рублях зарплата ў нас вырасла, а вось у доларах скарацілася. Вы заўважылі, што не мы былі ініцыятарамі 30%-й дэвальвацыі. Гэта адбылося на нашых рынках: спачатку ў Расіі, потым у Казахстане. Мы не маглі па гэтых прычынах трымаць валюту. Таму мы не стрымліваем, ніякіх інтэрвенцый Нацбанка няма. Як складаецца курс, так і ёсць. І так будзе заўсёды.

Лукашэнка дае інтэрв'ю недзяржаўным СМІ, у тым ліку Еўрарадыё (ОНЛАЙН)

Фота: 21.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі