Лукашэнка — пра Каардынацыйную раду: гэта спроба захопу ўлады!

Лукашэнка — пра Каардынацыйную раду: гэта спроба захопу ўлады!

18 жніўня Аляксандр Лукашэнка сабраў на нараду Савет бяспекі. Адна з галоўных тэмаў абмеркавання — дзеянні штабу Святланы Ціханоўскай, які стварыў Каардынацыйную раду, у якую ўвайшлі самыя розныя людзі — палітыкі, палітолагі, эканамісты, грамадскія дзеячы, бізнесмены. Мусяць далучыцца і прадстаўнікі страйкамаў. Мяркуецца, што гэтая структура дапаможа "забяспечыць мірны і стабільны трансфер улады".

Лукашэнка перакананы, што мірнымі акцыямі і ініцыятывамі апазіцыянеры спрабуюць заспакоіць ўладу і сілавікоў, а самі ствараюць "апазіцыйны штаб". "Гэта шырма! цытуе яго словы БЕЛТА. — ...Яны... патрабуюць ні многа ні мала — перадаць ім уладу. Значыць, мы гэта расцэньваем адназначна: гэта спроба захопу ўлады з усімі выцякаючымі наступствамі".

Лукашэнка папярэдзіў удзельнікаў Каардынацыйнай рады, што ўлада будзе прымаць "адэкватныя меры... выключна па Канстытуцыі і законе". "У нас дастаткова гэтых мер, каб астудзіць некаторыя гарачыя галовы", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Відаць, ён ужо азнаёміўся са складам Каардынацыйнай рады, паколькі знайшоў там "былых", "пакрыўджаных" і нават... "адкрытых нацыстаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі