Лукашэнка пра хакей: Гэта сур'ёзнае эканамічнае мерапрыемства (відэа)

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў падрыхтаваць чэмпіянат на самым высокім узроўні: "Мы абавязаныя прадэманстраваць усёй сусветнай супольнасці высокую ступень арганізацыі чэмпіянату свету".



Таксама кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што гэта будзе не толькі спартовае спаборніцтва. "Гэта той момант, калі мы краіну выставім напаказ усяму свету, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — І якая будзе гэта краіна, такое і меркаванне складзецца пра яе ва ўсяго свету. Больш таго, гэта сур'ёзнае эканамічнае мерапрыемства... Тое, што мы павінны твар дзяржавы паказаць, узмацняецца і тым, што апошнім часам праблема выглядае перад усім светам палітызаванай... Беларусь павінна паказаць усім, што яна сапраўды цэнтральнаеўрапейская цывілізаваная краіна". Паводле слоў Лукашэнкі, чэмпіянат свету павінен прынесці "сур'ёзную эканамічную аддачу, фінансавую аддачу".



Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў звярнуць асаблівую ўвагу на пытанні бяспекі людзей.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі