Лукашэнка — пра будучыя выбары: Рэйтынгі вылічваць не трэба (відэа)

Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня выступаў на пазачарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Ён прадставіў новага прэм'ера Андрэя Кабякова, прызначанага ў канцы снежня 2014-га (дэпутаты яго кандыдатуру зацвердзілі). У сваёй прамове Лукашэнка прыгадаў будучыя прэзідэнцкія выбары. Паводле яго слоў, яны пройдуць "выключна шчыра і адкрыта, на падставе Канстытуцыі Беларусі".

Як інфармуе "Інтэрфакс", Лукашэнка паабяцаў, што будзе вытрымана як працэдура правядзення выбараў, так і іх тэрміны. Ён параіў не вылічваць "нейкія там рэйтынгі". Кіраўнік Беларусі перакананы, што беларускі народ "падтрымае дзейныя ўлады... ў любым выпадку, нават у самыя цяжкія часы". Праўда, Лукашэнка падкрэсліў, што "цяжкіх часоў" ён не дапусціць.

Лукашэнка: Беларусь ідзе да нармалізацыі адносінаў з ЕС і ЗША

Фота: ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі