Лукашэнка перадаў падарунак для Папы Рымскага Францішка (фота, відэа)

У пятніцу, 13 сакавіка ў Мінску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і дзяржсакратара Ватыкана кардынала П'етра Параліна. Лукашэнка звярнуў увагу госця на той факт, што ў нашай краіне ўдаецца захаваць міжканфесійны мір і ўзаемаразуменне.

Лукашэнка: "Кожны чалавек мае права знайсці сваю дарогу да Госпада, да храма, да якога ён лічыць патрэбным прыйсці. Гэта яго святое права, ніхто не мае права гэтаму супрацьдзейнічаць".

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі спыняюцца спробы "стварыць перавагу той ці іншай канфесіі за кошт іншай і гэтым самым дэстабілізаваць міжканфесійную абстаноўку". Ён у чарговы раз выказаў жаданне, каб у нашай краіне было больш мясцовых каталіцкіх святароў.

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка на сустрэчы з кардыналам П'етра Паралінам перадаў у дар Папу Рымскаму Францішку рукатворны абраз "Беззаганнае сэрца Марыі". Ён выкананы па беларускай тэхналогіі сожскай скані. Каштоўнасць гэтай іконы ў тым, што яна зроблена звычайнымі людзьмі, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Макей: Мы цэнім аб’ектыўную пазіцыю Ватыкана ў дачыненні Беларусі

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі