Лукашэнка — Пашыняну: "Так склалася, што вы ў мяне вельмі добры сябар"

Лукашэнка — Пашыняну: "Так склалася, што вы ў мяне вельмі добры сябар"

Палітыка Беларусі ў дачыненні Арменіі не зменіцца, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Ерэване з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам. Лукашэнка прызнаўся, што ўважліва сочыць за сітуацыяй у гэтай краіне. Паводле яго слоў, у беларускага і армянскага народаў падобная гісторыя. Беларускі кіраўнік задаволены тэмпамі росту тавараабароту паміж краінамі, але прызнае, што аб'ём пакуль невялікі (50 мільёнаў долараў у мінулым годзе).

"Так склалася, што вы ў мяне вельмі добры сябар, і прэзідэнт Азербайджана яшчэ з даўніх часоў добры сябар, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Ну і што мне сёння рабіць? Я вельмі добра адношуся і да Арменіі, і да Азербайджана... Нават калі вы адмовіцеся з намі супрацоўнічаць, мы ўсё роўна будзем настойваць на тым, каб быць вельмі блізкімі і сяброўскімі дзяржавамі".

Нікол Пашынян гаварыў пра тое, што ў Ерэвана і Мінска "дастаткова мудрасці, адвагі і волі ўсе пытанні вырашыць так, каб сяброўства і братэрства паміж нашымі народамі і краінамі развіваліся".

Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Арменіі з двухдзённым працоўным візітам. 1 кастрычніка ён паўдзельнічае ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі